У гэтыя дамы ў Мінску некалькі гадоў таму актыўна засялялі сілавікоў і льготнікаў. Паглядзелі, якое жыллё там цяпер прадаецца
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

/

У новабудоўлях Мінска некалькі гадоў таму даволі актыўна давалі кватэры сілавікам з розных ведамстваў. Навасельцы масава заязджалі ў дамы ў Міхалове, Уруччы, таксама былі шматпавярхоўкі ў Лошыцы, Сухараве. «Люстэрка» паглядзела, якое жыллё цяпер там прадаецца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Пра якія дамы ідзе гаворка?

У мікрараёне Міхалова-2 стварылі цэлы кластар дамоў для сілавікоў. Практычна палова кватэр прызначалася для вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых сілавых структур, астатнія — для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, у тым ліку шматдзетных сем’яў.

Вось якія дамы ўваходзілі ў спіс:

  • № 19 на вуліцы Тышкевічаў прызначаўся для супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі;
  • № 9 на вуліцы Тышкевічаў, туды сялілі супрацоўнікаў МУС;
  • № 12 на вуліцы Астрожскіх — для супрацоўнікаў службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні ўмоваў;
  • № 6 на вуліцы Астрожскіх — жыллё вылучалі для супрацоўнікаў Следчага камітэта, там быў створаны жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў.

Непадалёк, але ўжо ў мікрараёне Сухарава, на вуліцы Юрыя Семянякі, знаходзіцца дом № 15, у яго таксама сялілі сілавікоў. Работнікам КДБ і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС выдзялялі кватэры ў доме № 4 на вуліцы Язэпа Драздовіча.

Дамы для супрацоўнікаў АМАП — № 44 і 46 на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, а таксама № 25 і 27 на вуліцы Шугаева.

Што цяпер прадаецца па гэтых адрасах?

З дзесяці пералічаных дамоў жыллё сёння прадаецца толькі ў трох, прычым у доме № 15 на вуліцы Семянякі — адразу дзве кватэры. Адзначым, што мы не ведаем, каму належаць выстаўленыя кватэры — сем’ям сілавікоў ці цывільным.

Дом № 19 на улице Тышкевичей, в котором выделили жилье для сотрудников службы безопасности Лукашенко. Фото: The Village
Дом № 19 на вуліцы Тышкевічаў, у якім вылучылі жыллё для супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі. Фота: The Village

Самая танная кватэра — аднапакаёўка ў панельным доме № 19 на вуліцы Тышкевічаў (дом пабудавалі ў 2014 годзе). За яе хочуць 234 952 рублі, ці 68 800 даляраў (5788 рублёў, ці 1695 даляраў) за м², але яшчэ можна патаргавацца. Адзначым, што гэтае жыллё выстаўлялі на продаж у канцы жніўня, тады яно каштавала на 200 даляраў даражэй.

Однушка в доме № 19 на улице Тышкевичей. Фото: realt.by
Аднапакаёўка ў доме № 19 на вуліцы Тышкевічаў. Фота: realt.by
Однушка в доме № 19 на улице Тышкевичей. Фото: realt.by
Аднапакаёўка ў доме № 19 на вуліцы Тышкевічаў. Фота: realt.by

У абвестцы паведамляецца, што гэты дзесяціпавярховы дом ведамасны, сацыяльнага жылля там няма, ён належыць таварыству ўласнікаў. Заезд на прыдомавую тэрыторыю магчымы праз шлагбаум. Тэрыторыя дома знаходзіцца пад відэаназіраннем.

Однушка в доме № 19 на улице Тышкевичей. Фото: realt.by
Аднапакаёўка ў доме № 19 на вуліцы Тышкевічаў. Фота: realt.by

Аднапакаёўка знаходзіцца на восьмым паверсе і займае агульную плошчу 40,6 м². Жылая плошча складае 17 «квадратаў», кухня — крыху больш за дзесяць «квадратаў». Ёсць раздзельны санвузел, лоджыя.

Однушка в доме № 19 на улице Тышкевичей. Фото: realt.by
Аднапакаёўка ў доме № 19 на вуліцы Тышкевічаў. Фота: realt.by

У кватэры стаяць металічныя ўваходныя дзверы, аконныя шклопакеты. Новым уладальнікам пакінуць убудаваную кухню, а таксама дзве шафы-купэ.

Дом № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Дом № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

У 16-павярховым панельным доме № 15 на вуліцы Семянякі (пабудаваны ў 2019 годзе) прадаецца трохпакаёвая кватэра. Яе кошт — 365 405 рублёў, ці 107 000 даляраў (4873 рублі, або 1427 даляраў за м²). У абвестцы таксама адзначана, што дом ведамасны. Па яго перыметры стаяць камеры відэаназірання.

Трехкомнатная квартира в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

Трохпакаёўка з асобнымі пакоямі размешчаная на першым паверсе. Яе агульная плошча — 75 м², жылая — крыху больш за 42 «квадраты», кухня — амаль 14 «квадратаў». Ёсць раздзельны санвузел і лоджыя.

Трехкомнатная квартира в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by
Трехкомнатная квартира в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by
Трехкомнатная квартира в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

У кватэры выкананае будаўнічае аздабленне. Ёсць металічная ўваходныя дзверы, шклопакеты, міжпакаёвыя дзверы з МДФ, на падлозе — лінолеум.

Трехкомнатная квартира в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by
Трехкомнатная квартира в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

Яшчэ адна трохпакаёўка, якую выставілі на продаж у гэтым доме, знаходзіцца на пятым паверсе. Яе плошча складае амаль 77 «квадратаў», жылыя памяшканні займаюць крыху больш за 42 «квадраты». Кухня — амаль 14 м². Ёсць раздзельны санвузел і лоджыя.

Трешка на пятом этаже в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёўка на пятым паверсе ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by
Трешка на пятом этаже в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёўка на пятым паверсе ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

Кватэра з рамонтам, за выключэннем лазенкі. Стаяць металічныя ўваходныя дзверы. Новым уладальнікам пакінуць убудаваную кухню з бытавой тэхнікай.

Трешка на пятом этаже в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёўка на пятым паверсе ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by
Трешка на пятом этаже в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёўка на пятым паверсе ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

Продавец сделал акцент на «чистейшем» подъезде, где есть два лифта — пассажирский и грузовой.

Трешка на пятом этаже в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёўка на пятым паверсе ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by
Трешка на пятом этаже в доме № 15 на улице Семеняко. Фото: realt.by
Трохпакаёўка на пятым паверсе ў доме № 15 на вуліцы Семянякі. Фота: realt.by

Нерухомасць прадаюць за 392 725 рублёў, ці 115 000 даляраў (5119 рублёў, ці 1499 даляраў за м²).

Самае дарагое жыллё знаходзіцца ў панельным дзевяціпавярховіку № 6 (пабудаваны ў 2015 годзе) на вуліцы Астрожскіх, гэта трохпакаёвая кватэра плошчай больш за 79 «квадратаў».

Дом № 6 на улице Острожских. Фото: realt.by
Дом № 6 на вуліцы Астрожскіх. Фота: realt.by

Жыллё размешчанае на восьмым паверсе. У трохпакаёўку трапляюць з тамбура, дзе знаходзяцца дзве кватэры. Плошча аб’екта — амаль 47 «квадратаў», кухні — больш за 10 м². Ёсць раздзельны санвузел, уцепленая лоджыя.

Трехкомнатная квартира на улице Острожских, 6. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра на вуліцы Астрожскіх, 6. Фота: realt.by

Кватэра з рамонтам, стаяць вокны ПВХ з патройным шкленнем і замкамі, двое металічных уваходных дзвярэй (у кватэру і тамбур) з абаронай ад узлому і дадатковай шумаізаляцыяй.

Трехкомнатная квартира на улице Острожских, 6. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра на вуліцы Астрожскіх, 6. Фота: realt.by
Трехкомнатная квартира на улице Острожских, 6. Фото: realt.by
Трохпакаёвая кватэра на вуліцы Астрожскіх, 6. Фота: realt.by

Чысты пад’езд, у ім завараны смеццеправод. За тэрыторыяй вядзецца відэаназіранне. Ёсць два месцы для захоўвання ровараў.

Трохпакаёўка прадаецца за 433 705 рублёў, ці 127 000 даляраў (5476 рублёў, ці 1604 даляры за м²).