Для мужчын укарэняць пенсійнае новаўвядзенне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Беларусі з 1 студзеня 2025 года ўвядуць адно змяненне для мужчын. Калі канкрэтней, то новаўвядзенне датычыць датэрміновага выхаду на пенсію па ўзросце. Расказваем, што і для каго зменіцца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

З 2025 года мужчыны ў Беларусі змогуць выходзіць на датэрміновую пенсію па ўзросце, калі яны выхавалі дзіця з інваліднасцю. Але ёсць важная ўмова — яны зрабілі гэта без удзелу маці.

Датэрміновую пенсію замест мамы прызначаць бацьку, калі яму споўніцца 58 гадоў (жанчыне — у 53 гады).

Стандартны пенсійны ўзрост у Беларусі складае 58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын. У Мінпрацы напярэдаднізаявілі, што пытанне далейшага павышэння гэтага паказчыка «на парадку дня не стаіць».

Але для гэтага трэба выканаць некалькі патрабаванняў. Першае — выхаваць дзіця мінімум да 8 гадоў. Калі яно з нейкіх прычын не дажыве да гэтага ўзросту, датэрміновай пенсіі не будзе (гэтае правіла датычыць і жанчын).

Яшчэ адна ўмова для мужчыны — стаж працы, не меншы за 25 гадоў. З іх — 5 гадоў страхавога стажу, то-бок з выплатай страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Для маці гэтыя патрабаванні адрозніваюцца — стаж працы, не меншы за 20 гадоў (з іх — 5 гадоў страхавога).

А як цяпер гэта (не) працуе?

«Сёння такая пенсія бацьку можа быць прызначаная толькі пасля таго, як маці дзіцяці сфармавала права на гэтую пенсію і адмовілася ад яе на карысць бацькі альбо не паспела скарыстацца сваім правам у сувязі са смерцю», — тлумачаць у Мінпрацы.

На практыцы ў гэтай схеме ёсць пастка: маці не можа адмовіцца ад датэрміновай пенсіі па ўзросце на карысць бацькі, калі ў яе самой няма права на такія выплаты. Да прыкладу, калі ёй яшчэ не споўнілася 53 гадоў або не хапае стажу. Прычым дастаткова адной нявыкананай умовы, каб жанчыне не належала датэрміновая пенсія па ўзросце. І нават калі мужчына ў падобнай сітуацыі падыходзіць пад патрабаванні для такіх выплат, ён не зможа іх атрымліваць, нават калі маці дзіцяці згодная на гэта.

«У выпадку невыканання адной з умоваў права на датэрміновую пенсію ў маці дзіцяці-інваліда на гэтай падставе не ўзнікае, такім чынам, не будзе права на гэты від пенсіі і ў бацькі дзіцяці-інваліда (інваліда з дзяцінства)», — удакладняюць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брэсцкага аблвыканкама.

Чытайце таксама