Па аплаце жыллёва-камунальных паслуг увядуць абмежаванне. Яно закране і тых, хто выязджае за мяжу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Урад увёў абмежаванні што да пераразліку плацяжоў за некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі для тых, хто не жыве ў сваім жыллі больш за дзесяць сутак. Гаворка як пра выезд за мяжу, так і пра перамяшчэнне ў межах краіны. Расказваем падрабязнасці.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Што і для каго змяняецца?

Цяпер беларусам, што больш за дзесяць дзён не жывуць у кватэры (у якой зарэгістраваныя — прасцей кажучы, прапісаныя), могуць пераразлічыць плату за некаторыя камунальныя паслугі. Прычым тэрмін, за які можна вярнуць частку грошай за асобныя ЖКП, не прапісаны: хоць адзін год, калі чалавека столькі не было ў жыллі, хоць пяць гадоў. Але ёсць спіс падставаў, на якіх могуць зрабіць такі пераразлік.

Цяпер жа ўрад вырашыў, што перагляд плацяжоў магчымы не больш чым за тры гады.

Новаўвядзенне запрацуе з 1 снежня гэтага года.

А за якія ЖКП можна зрабіць пераразлік?

Гаворка пра рахункі за вываз смецця, а таксама за халодную і гарачую ваду, каналізацыю, газ, калі ў жыллі не стаяць лічыльнікі. А яшчэ — за электраэнергію на працу ліфта.

Што лічыцца падставай для перагляду плацяжоў?

Спіс такіх падставаў вельмі шырокі. Сярод іх — аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне, знаходжанне ў медустановах, праходжанне вайсковай або альтэрнатыўнай службы.

Таксама лічыцца выезд на лецішча, на навучанне або ў камандзіроўку.

Якія ёсць важныя нюансы?

Для пераразліку трэба падаць дакументы, якія пацвердзяць, што чалавека не было ў жыллі. Да прыкладу, пры выездзе на лецішча трэба будзе паказаць даведку з вясковага, пасялковага выканаўчага камітэта, садаводчага таварыства.

На гэта даецца сем каляндарных дзён пасля вяртання ў жыллё.

Пачакайце, а тыя, хто эміграваў, могуць звярнуцца па пераразлік плацяжоў за ЖКП?

Могуць, але калі выехалі менш чым на 30 дзён і не трапілі ў лік «дармаедаў». Чаму такі тэрмін? У 2022-м «утрыманцамі» пачалі лічыць тых, хто знаходзіцца за мяжой больш за 30 дзён. Нават калі той, хто з’ехаў, працуе ці вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне: гэта не датычыць тых, хто працуе ці праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС — Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі.

На тых, хто выехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, не распаўсюджваецца магчымасць пераразліку плацяжоў за некаторыя ЖКП. Выключэнне — тыя, хто паехаў за мяжу на лячэнне ў стацыянары.

Нагадаем, з 4 лістапада 2023 года чыноўнікі таксама ўвялі змяненне, паводле якога могуць задняй датай спаганяць аплату ЖКП па поўных тарыфах з тых, хто з’ехаў за мяжу. Улады могуць зрабіць гэта ў тым выпадку, калі высветліцца, што чалавека ўключылі ў базу «дармаедаў» са спазненнем, то-бок былі падставы зрабіць гэта яшчэ раней.

Чытайце таксама