З 1 снежня ўладальнікам некаторых кватэр будуць па-новаму налічваць плацяжы за спажытыя жыллёва-камунальныя паслугі. Гэта прадугледжвае пастанова ўрада.

Новаўвядзенні ўкараняюць для недзеяздольных людзей, якія пастаянна жывуць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання. Да прыкладу, у сацыяльных пансіянатах.
Для гэтых людзей з 1 снежня ўвядуць магчымасць аплачваць ільготнымі тарыфамі ацяпленне і тэхабслугоўванне за іх пустыя кватэры (калі там ніхто больш не зарэгістраваны). Але для гэтага іх законным прадстаўнікам трэба звярнуцца ў разлікова-даведкавы цэнтр па месцы знаходжання жылога памяшкання.
«Таксама, калі ў гэтых кватэрах адсутнічаюць прыборы ўліку вады, электраэнергіі ці газу, то плата за такія камунальныя паслугі налічвацца не будзе, — удакладняюць у Мінжылкамгасе. — Нагадаем, што сёння ў такіх кватэрах плата налічваецца зыходзячы з умоўнай колькасці грамадзян і па нормах спажывання».
Чытайце таксама