Дэпутат Палаты прадстаўнікоў датэрмінова спыніў паўнамоцтвы. Прозвішча мужчыны цяпер на слыху — і не дзякуючы яго песням
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прынятая пастанова Палаты прадстаўнікоў «пра датэрміновае спыненне паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў ніжняй палаце беларускага парламента. Гаворка ідзе пра Руслана Чарнецкага, дэпутата ад сталічнай Ясенінскай акругі № 99, які нядаўна стаў міністрам культуры.

Председатель Палаты представителей Игорь Сергеенко (справа) вручает благодарность председателя Палаты представителей уже экс-депутату Руслану Чернецкому, Минск, 4 декабря 2024 года. Фото: Палата представителей Национального собрания Беларуси
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка (справа) уручае падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў, ужо экс-дэпутату Руслану Чарнецкаму, Мінск, 4 снежня 2024 года. Фота: Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

«Дэпутаты цёпла павіншавалі свайго калегу з прызначэннем і пажадалі яму далейшай плённай дзейнасці на карысць беларускага народа. За ўнёсак у парламенцкую дзейнасць яму абвешчаная падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў», — паведамілі ў ніжняй палаце парламента.

У Палаце прадстаўнікоў не ўдакладнілі, хто цяпер будзе прадстаўляць акругу былога дэпутата.

Нагадаем, 2 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў Чарнецкага міністрам культуры.

Руслану Чарнецкаму 43 гады. У 2010 годзе ён скончыў Беларускую дзяржакадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «актор драматычнага тэатра і кіно», працаваў у тэатры, граў ролю супрацоўніка службаў бяспекі ў ідэалагічным баевіку «Мы — братья», вёў праграму «Наше утро» на дзяржтэлеканале АНТ, у 2022 годзе атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.

У публічных выступах Чарнецкі неаднаразова выказваў падтрымку Лукашэнку. У канцы лістапада цяперашні міністр культуры быў вядоўцам на праўладным канцэрце «Час выбраў нас» у Віцебску.

У 2024 годзе Чарнецкі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзе ўвайшоў у пастаянную камісію па адукацыі, культуры і навуцы.

Акторка і лідарка гурта Naka Анастасія Шпакоўская, якая шмат гадоў працавала з Чарнецкім у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага, адзначала ў каментары Reform.news, што Чарнецкі апошнія сем гадоў ішоў у бок чыноўніцкага крэсла «мэтаскіравана і адказна» і цяпер будзе паслухмяна выконваць загады зверху.