Прыязныя да Мінска эксперты ацанілі, што ў Беларусі найбліжэйшыя тры гады будзе з далярам і цэнамі. Іх прагноз вам наўрад ці спадабаецца
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) зрабілі прагноз пра тое, што ў Беларусі найбліжэйшыя тры гады будзе з цэнамі, стаўкай рэфінансавання і курсам даляра.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Які прагноз па курсе даляра?

Сярэднегадавы курс нацыянальнай валюты ў Беларусі ў 2025 годзе, як раней паведамілі ў ЕАБР, можа скласці 3,38 рубля за даляр. 5 снежня аналітыкі гэтага банка прэзентавалі прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі на найбліжэйшыя тры гады — да 2027-га ўключна.

Для параўнання: у летнім макрапрагнозе аналітыкі ЕАБР ацэньвалі сярэднегадавы курс беларускай валюты ў 2025 годзе на ўзроўні 3,27 рубля за даляр.

Як цяпер чакаюць у ЕАБР, у 2026-м сярэднегадавы курс даляра можа скласці ў Беларусі 3,57 рубля, а ў 2027-м — 3,81 рубля.

Які прагноз па цэнах і ў цэлым па эканоміцы?

Беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 2,6%, у 2026-м — на 1,9%, а ў 2027-м — на 1,5%, чакаюць у ЕАБР.

Што да інфляцыі, то яна, як прагназуецца, паскорыцца: у наступным годзе — да 6,6%, у 2025-м — да 7,9%. Але ў 2026-м цэны могуць зменшыць абароты ў росце — да 7,4%. На гэты год прагноз ЕАБР па інфляцыі ў Беларусі — 5,9%.

Стаўка рэфінансавання, як мяркуюць у ЕАБР, да 2027 года ўключна застанецца на цяперашнім узроўні — 9,5% гадавых. Нагадаем, да гэтага паказчыку прывязаныя ў тым ліку працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць.

Чытайце таксама