СМІ: Беларусь заблытанымі маршрутамі возіць у Лівію загадкавыя грузы — што гэта можа быць і для каго?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прыватная беларуская авіякампанія Rada Airlines, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, рэгулярна здзяйсняе рэйсы ў лівійскі Бенгазі. Імаверна, нашая краіна ўдзельнічае ў складанай сетцы транспартавання зброі для палявога камандзіра Халіфы Хафтара, кіраўніка Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА), піша Aeroin.

Самолет Rada Airlines. Фото: rada.aero
Самалёт Rada Airlines. Фота: rada.aero

Загадкавыя рэйсы пачаліся пасля прыезду сына Хафтара, Садама Хафтара, у Беларусь у кастрычніку 2024 года. Падчас гэтага візіту яго суправаджаў брыгадны генерал Мухамад аль-Манфур аль-Амін, які камандуе Авіяцыйнай акадэміяй на ўсходзе Лівіі.

Першы рэйс вылецеў у лістападзе з былой авіябазы ў Беларусі ў лівійскі Бенгазі на самалёце Іл-62, пераабсталяваным пад перавозку грузаў. Самалёт, зарэгістраваны пад нумарам EW-450TR, прайшоў нетыповым маршрутам: ён абмінуў паветраную прастору Турцыі і праляцеў праз Іран, Ірак і Сірыю. На наступны дзень самалёт вярнуўся на базу, гэтым разам кароткім маршрутам над Турцыяй.

Як лічыць выданне, такая складаная лагістыка была патрэбная для таго, каб схаваць ад Турцыі характар грузу — як мяркуецца, зброі — і пазбегнуць праверак. Прычына ў тым, што Анкара падтрымлівае ўрад нацыянальнага адзінства ў Трыпалі, якому супрацьстаіць ЛНА на чале з Халіфай Хафтарам.

«Гэтая дзейнасць дэманструе складаную сістэму ваеннай падтрымкі ў Лівіі і выкарыстанне прабелаў у міжнародных санкцыях, што ўскладняе кантроль. Удзел Беларусі ў перавозцы зброі падкрэслівае вастрыню сітуацыі і неабходнасць урэгулявання канфлікту дыпламатычным шляхам», — піша Aeroin.

Rada Airlines — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, заснаваная ў 2015 годзе. Якгаворыцца на яе сайце, яна выконвае міжнародныя грузавыя чартары на двух самалётах Іл-62М. Знаходзіцца пад санкцыямі ў ЗША, дзе кампанію абвінавачваюць у падтрымцы расійскай абароннай дзейнасці.