Wildberries цяпер будзе выдаваць заказы ў агітацыйных пакетах і ўручаць палітычныя налепкі. Даведаліся падрабязнасці
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Папулярны расійскі маркетплэйс Wildberries яшчэ ў сярэдзіне снежня запусціў на сайце рэкламу, прымеркаваную да выбараў. Цяпер кампанія пайшла яшчэ далей: кожны заказ будуць пакаваць у спецыяльныя агітацыйныя пакеты, а таксама пачнуць уручаць палітычныя налепкі. Інфармацыю пра гэта «Люстэрка» атрымала ад дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц.

Пакет с агитацией идти на выборы, в котром будут выдавать заказы Wildberries. Фото: источник "Зеркала"
Пакет з агітацыяй ісці на выбары, у якім будуць выдаваць заказы Wildberries. Фота: крыніца «Люстэрка»

Паводле інфармацыі нашых крыніц, у пункты выдачы заказаў Wildberries ужо завезлі новыя ўпаковачныя пакеты. Яны аформленыя ў колерах маркетплэйса, але з лозунгамі «Страна ждет голос! Товар ждет отзыв!». Унізе — заклік «Приходи и голосуй на выборах 26 января за свое прекрасное будущее!». У гэтых пакетах работнікі будуць выдаваць заказы кліентам.

Супрацоўнікі маркетплэйса таксама будуць дарыць пакупнікам і спецыяльныя налепкі з датай выбараў і фразамі «Зеркало отражает тебя, твой выбор — страну» і «Выбор важнее скидок». Нагадаем, менавіта такі слоган выкарыстоўваўся ў рэкламе на сайце Wildberries.

Налепкі з агітацыяй ісці на выбары, якія будуць укладваць у заказы Wildberries. Фота: крыніца «Люстэрка»
1 из 1
Налепкі з агітацыяй ісці на выбары, якія будуць укладваць у заказы Wildberries. Фота: крыніца «Люстэрка»

Каб даведацца падрабязнасці «акцыі», як звычайная пакупніца журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў ТАА «ИМВБРБ». Менавіта гэтая юрыдычная асоба валодае беларускай сеткай. Супрацоўніца, якая падняла слухаўку, званку здзівілася.

— Упершыню ад вас чую, — запэўніла яна і заявіла, што заказы на Wildberries выдаюць у стандартных фіялетавых пакетах без якіх-кольвек іншых надпісаў і заклікаў.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня. З моманту абвяшчэння дня галасавання ўлады правялі ўжо некалькі даволі дзіўных агітацыйных мерапрыемстваў, каб прыцягнуць увагу да гэтай падзеі. Усё пачалося з флэшмобу «Надо»: дзяржарганізацыі і дзяржорганы публікавалі відэа, дзе яны ўгаворваюць Аляксандра Лукашэнку ісці на прэзідэнцкія выбары 2025 года.

Пазней адзначыўся прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. У сярэдзіне снежня выкладчыкі, настаўнікі і выхавальнікі масава пачалі прызнавацца ў любові да «чырвонага і зялёнага колеру», якія назвалі «сімвалам міру і перамог». Да такіх ролікаў прыцягвалі нават дзяцей.

Акрамя таго, з 17 верасня па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы ў рамках акцыі «Марафон адзінства», якую ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Кіруе рабочай групай па падрыхтоўцы да марафону нявестка палітыка Ганна Лукашэнка, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук. У такіх мерапрыемствах бралі ўдзел міністр інфармацыі Марат Маркаў і прапагандыст Ігар Тур. Таксама на канцэртах у гонар «Марафону адзінства» выступае малодшы сын Лукашэнкі Мікалай.

Чытайце таксама