Лукашэнка назваў «вернымі сябрамі» былога лідара і народ краіны, якая выдае беларусаў спецслужбам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В’етнама і былога прэзідэнта краіны То Лама і ўвесь в’етнамскі народ з 95-годдзем Кампартыі гэтай краіны, паведамляе яго прэс-служба.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Лукашэнка адзначыў, што в’етнамскія камуністы заўсёды былі прыкладам сапраўдных патрыётаў, якія ідуць у авангардзе палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця радзімы для стварэння моцнай суверэннай краіны.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь і В’етнам «былі і застаюцца вернымі сябрамі і адказнымі партнёрамі, адносіны якіх заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і дапамогі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў То Ламу моцнага здароўя, поспехаў і плённай працы, а жыхарам В’етнама — міру і дабрабыту.

Паміж Беларуссю і В’етнамам дзейнічае бязвіз. Згодна з пагадненнем, грамадзяне абедзвюх краін могуць знаходзіцца на тэрыторыі адна адной да 30 дзён, але агульны тэрмін знаходжання не мусіць перавышаць 90 дзён цягам года.

Нагадаем, менавіта з В’етнама ў Беларусь экстрадыявалі экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка. Пра яго выдачу стала вядома 20 лістапада. Паведамлялася, што экстрадыцыя адбылася пасля запыту беларускага КДБ.