Суразмоўцы «Нашай Нівы» казалі пра 40 затрыманых архітэктараў, а разам з членамі іхніх сем’яў лічба даходзіла да 70 чалавек. Па ўдакладненых звестках, затрымліваліся не толькі архітэктары, але і іншыя праекціроўшыкі, што тлумачыць вялікую лічбу затрыманых.

Сярод пацверджаных «Нашай Нівай» асобаў, затрыманых у рэйдах з 14 па 16 лютага, трое мужчын пераведзены ў СІЗА № 1 у межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Яшчэ двое праекціроўшыкаў атрымалі па 7 і 15 сутак і ўжо выйшлі на волю. Лёс яшчэ адной архітэктаркі, затрыманай 14 лютага, дагэтуль невядомы.
У час рэйду ў той жа дзень таксама былі затрыманая сястра аднаго з архітэктараў і жонка іншага. Яны таксама ўрэшце былі вызваленыя.
У часе пратэстаў 2020 года архітэктары і дызайнеры праходзілі асобнай калонай па Мінску. Паводле нашай інфармацыі, здымкі гэтай калоны маглі стаць падставай для затрыманняў праекціроўшчыкаў.