Сябры беларускі Ганны, якая загінула на Балі, расказалі пра яе і пра аварыю
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


На востраве Балі памерла 23-гадовая беларуска. Дзяўчына ехала на скутары і трапіла ў ДТЗ — яе падрэзаў аўтобус, у выніку беларуска загінула на месцы здарэння. «Наша Ніва» даведаліся, хто яна.

Ганна Шапялевіч. Фота: Instagram
Ганна Шапялевіч. Фота: Instagram

Ганна Шапялевіч вучылася ў Варшаве, пасля гэтага наведала Кітай, каб адпачыць. Чатыры месяцы таму Ганна прыляцела на Балі з блізкай сяброўкай, знайшла працу рыэлтаркай і вырашыла застацца на востраве. Для жыцця беларуска выбрала напаўвясковы раён Чангу, папулярны сярод экспатаў.

Сяброўка Ганны распавяла «Нашай Ніве» абставіны здарэння. Паводле яе, ранкам 25 красавіка Ганна выехала на скутары Yamaha N-Max у міграцыйную службу, каб падоўжыць візу. На камерах відэаназірання відаць, што падчас яе руху справа ад скутара дзяўчыны з’явіўся аўтобус.

Ганна Шапялевіч. Фота: Instagram
Ганна Шапялевіч. Фота: Instagram

Ганна ехала на невялікай хуткасці, была ў шлеме. У горадзе Дэнпасар, каля мясцовай пратэстанцкай царквы, аўтобус вырашыў яе перагнаць і зачапіў скутар. Дзяўчына апынулася пад коламі. Ад удару шлем адляцеў, і яна атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, з-за якой памерла на месцы здарэння.

Ганна Шапялевіч. Фота: Instagram
Ганна Шапялевіч. Фота: Instagram

Паліцыя пакуль яшчэ расследуе здарэнне. Як кажа сяброўка Ганны, у трагедыі вінаваты, хутчэй за ўсё, кіроўца аўтобуса.

Цяпер блізкія Ганны жадаюць перавезці цела беларускі на радзіму. Для гэтага яны абвясцілі збор грошаў, паўдзельнічаць у ім можна тут.