Беларускаму КДБ напісалі 40 тысяч даносаў за дзевяць гадоў. «Кіберпартызаны» выклалі іх у сеціва
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


«Кіберпартызаны» выклалі ў сеціва паведамленні, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт за дзевяць гадоў. Раней яны паведамлялі пра ўзлом сайта ведамства.

Пример сообщения, отправленного в КГБ через сайт ведомства. Фото: Telegram / cpartisans_by
Прыклад паведамлення, дасланага ў КДБ праз сайт ведамства. Фота: Telegram / cpartisans_by

«Калі вы раптам не заўважылі, то разам з базай сайта КДБ мы выклалі ў сеціва і даносы, якія дасылалі чэкістам праз партал з верасня 2014 да жніўня 2023 года. Цяпер скаргі „інфарматараў“ КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсці на супрацоўніцтва», — паведамілі «Кіберпартызаны».

Пример сообщения, отправленного в КГБ через сайт ведомства. Фото: Telegram / cpartisans_by
Прыклад паведамлення, дасланага ў КДБ праз сайт ведамства. Фота: Telegram / cpartisans_by
Пример сообщения, отправленного в КГБ через сайт ведомства. Фото: Telegram / cpartisans_by
Прыклад паведамлення, дасланага ў КДБ праз сайт ведамства. Фота: Telegram / cpartisans_by

Хакеры паабяцалі найбліжэйшым часам апублікаваць самыя цікавыя з паведамленняў. Усяго за дзевяць гадоў праз сайт у КДБ звярнуліся 40 тысяч разоў.

Нагадаем, афіцыйны сайт КДБ Беларусі не працуе ўжо больш за два месяцы. Падчас спробы зайсці на яго з’яўляецца паведамленне, што ён знаходзіцца ў распрацоўцы. «Кіберпартызаны» паведамлялі, што «прабраліся туды яшчэ восенню 2023 года і выгрузілі ўсю даступную інфармацыю». «На жаль, мы трохі „нашумелі“, таму сайт давялося прыкрыць», — заявілі «Кіберпартызаны».

Як доказ хакеры размясцілі ў сваім тэлеграм-канале спіс адміністратараў сайта, а таксама базу дадзеных і логі сервера.

У КДБ гэтую інфармацыю не каментавалі.