Пяцёра сяброў трапілі на адно фота з пратэстаў у Мінску. Іх усіх затрымалі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі пяць чалавек, якія трапілі на адно фота з пратэстаў у Мінску. Іх «пакаяльныя» відэа апублікаваў 29 траўня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Пятеро задержанных за участие в митинге. Скриншот видео
Пяцёра затрыманых за ўдзел у мітынгу. Скрыншот відэа

Прапагандысты паказалі кадры затрымання мінчукоў. Да некаторых з іх сілавікі ўрываліся ў кватэры, аднаго спынілі на вуліцы.

— У 2020 годзе браў удзел у несанкцыянаваных мітынгах, ішоў па дарозе разам з таварышамі. Быў сфатаграфаваны, — змусілі сказаць на камеру аднаго з затрыманых.

— У 2020 годзе ўзяў удзел у несанкцыянаваным мітынгу. Было чатыры чалавекі. Гэтая фатаграфія трапіла ў інтэрнэт, — прымусілі сказаць іншага.

Чытайце таксама