Дэпутатка ў эфіры БТ заявіла, што беларусы, якія жывуць за мяжой — «не беларусы»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларусы, якія жывуць за межамі Беларусі — «не беларусы». Такое меркаванне агучыла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Анжаліка Курчак у эфіры прапагандысцкай перадачы «Скажи не молчи».

Анжелика Курчак. Август 2024 года. Скриншот трансляции
Анжаліка Курчак. Жнівень 2024 года. Скрыншот трансляцыі

Вядоўца шоу задала госці пытанне пра тое, «ці праявяць сябе неяк апазіцыйныя сайты ў 2025 годзе». У сваім адказе экс-пракурорка расказала пра тое, што ў беларускім грамадстве, на яе думку, адбыліся «прарыў» і «згуртаванне». Свой пункт гледжання яна абгрунтавала тым, што «ўсе гарады і вёскі ўпрыгожылі дзяржаўнымі сімваламі», а ў дзіцячых садках спяваюць «мы беларусы, мірныя людзі».

— Таму 25-ы год, выдатны год. Думаю, мы яго цудоўна перажывём. А што да тых дэструктыўных рэсурсаў, то вы ведаеце, у нашым менталітэце беларусаў, тыя, якія жывуць за межамі Беларусі — яны не беларусы, і мы іх не чуем. Мы чуем, разумеем і верым тым, якія побач з намі, — адказала дэпутатка.

Анжаліка Курчак у парламенце з’яўляецца чальцом Пастаяннай камісіі па заканадаўстве. У ППНС яна перайшла з Генпракуратуры, дзе «займала розныя пасады ў тым ліку — начальніка ўпраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці». Да гэтага была памочніцай пракурора Ленінскага раёна Брэста, старшай памочніцай пракурора Брэсцкай вобласці.