«Наша Ніва»: Затрымалі дырэктарку гастрабара «Столе». Яна шматдзетная маці
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі «за экстрэмізм» дырэктарку бара «Столе» ў Бярозаўцы Дзіяну Бурштыку і некалькі супрацоўнікаў. Пра гэта стала вядома з канала лідскіх прапагандыстаў, блізкіх да сілавікоў, піша «Наша Ніва».

Диана Бурштыка. Фото с ее страницы во «ВКонтакте»
Дзіяна Бурштыка. Фота з яе старонкі «ВКонтакте»

Дзіяне Бурштыцы 32 гады. Родам яна з Бярозаўкі Лідскага раёна. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Дзіяна замужам, і ў яе трое дзяцей — два сыны і дачка. Сям’я жыве ў Бярозаўцы.

Разам з мужам чатыры гады таму яны адкрылі гастрабар «Столе» ў роднай Бярозаўцы, дэ-факта першы сучасны гастрабар у гэтым горадзе.

«Раней не было месца, дзе школьнікі маглі купіць бульбу фры ці нагетсы, а моладзь — папесціць сябе сушы ці роламі», — пісала пра іх мясцовая прэса. Праз два гады Бурштыкі адкрылі яшчэ адну ўстанову ў Лідзе.

Таксама Дзіяна займаецца макіяжам, перш за ўсё вясельным.