Для беларусаў з'явілася новая забарона ў Літве. Яна датычыць тых, хто ездзіць папулярным маршрутам на Захад
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларусам, якія едуць на транзітным цягніку праз тэрыторыю Літвы ў Калінінград, будуць забароненыя пасадка і высадка ў Вільнюсе, паведамляе Delfi са спасылкай на рашэнне літоўскага ўрада.

Железнодорожный вокзал Вильнюса. Фото: Delfi
Чыгуначны вакзал Вільнюсе. Фота: Delfi

Грамадзянам Беларусі і Расіі, якія едуць праз тэрыторыю Літвы ў Калінінград, будзе забаронена садзіцца і выходзіць з транзітнага цягніка ў Вільнюсе. Такія меры ўжо дзейнічаюць у чыгуначных пунктах пропуску «Кяна» на мяжы з Беларуссю і «Кібартай» на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі.

Адзначым, што, хоць чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Літвой не дзейнічаюць ужо каля чатырох гадоў, праз тэрыторыю Літвы па-ранейшаму ходзяць транзітныя цягнікі ў Калінінград.

Пасажыраў і раней не выпускалі з вагона на станцыі ў Вільнюсе, аднак калі тыя нейкім чынам усё ж выходзілі з цягніка пры наяўнасці шэнгенскай візы, да іх не ўжывалі санкцыі.

Напрыклад, такая гісторыя адбылася з двума беларусамі ў студзені 2024 года: персанал транзітнага цягніка Калінінград — Санкт-Пецярбург памылкова адчыніў дзверы, і яны выйшлі на Вільнюскім вакзале. Тады іх не сталі караць, бо ў мужчын былі дзейныя шэнгенскія візы.

Транзітным цягніком праз Літву ў Калінінград часта карыстаюцца беларусы, якія потым з расійскага горада на аўтобусах і маршрутках дабіраюцца ў Польшчу. Так яны пазбягаюць вялікіх чэргаў на беларуска-польскай мяжы.

Таксама Літва ўвяла абмежаванні на пасажырскія перавозкі нерэгулярнымі міжнароднымі маршрутамі. Забаронены рух аўтобусаў, якія маюць больш за 9 месцаў для сядзення, уключаючы месца кіроўцы.