Адным з відаў прэсінгу ў перыяд выбарчай кампаніі сталі масавыя выклікі ў пракуратуру жыхароў Гомельскай вобласці, якія нейкім чынам «засвяціліся» як палітычна актыўныя. Гэта тыя, каго судзілі па крымінальных або адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года, за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя «экстрэмісцкімі», піша «Флагшток».

Акрамя таго, вядома пра выпадкі, калі такія выклікі ў пракуратуру атрымлівалі тыя, хто мае шмат штрафаў па лініі ДАІ.
Людзей прымушаюць падпісваць папярэджанні пра недапушчальнасць парушэння КК і КаАП, абавязанні не парушаць грамадскі парадак. Паводле крыніцы, такіх выклікаў у пракуратуру можа быць некалькі дзясяткаў штодня.
Выклікі адбываюцца праз позву або з дапамогай тэлефоннага званка. Аднак актывісты адзначаюць, што турбавацца не варта — гэта толькі фармальная працэдура, якую сілавікі разглядаюць як «прафілактычную акцыю».
Аналагічную працэдуру прымушалі праходзіць актывістаў і напярэдадні выбараў 2020 года.