У Генпракуратуры лічаць, што ўдзел у дваровых чатах — «сур'ёзнае крымінальнае злачынства»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Некалькі тыдняў таму па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля арыштаў — справа звязаная з дваровымі чатамі, якія нібыта спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю, заявіў у эфіры дзяржтэлеканала СТБ начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства пра дзяржаўную бяспеку Генпракуратуры Валерый Шуляк.

Валерий Шуляк. Скриншот видео СТВ
Валерый Шуляк. Скрыншот відэа СТБ

«Так, праваахоўнымі органамі, у тым ліку пракуратурай, якая каардынуе іх дзейнасць, пастаянна адсочваюцца тэндэнцыі ў развіцці крымінагеннай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. І свежы прыклад, вы закранулі тэму дваровых чатаў. Літаральна два тыдні таму ў Рэспубліцы Беларусь па ўсіх рэгіёнах была выкрытая сетка такіх чатаў, якія спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю. Гэтая спроба не мела поспеху. Людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», — расказаў Шуляк.

Такім чынам, са словаў прадстаўніка Генпракуратуры вынікае, што ўдзел у дваровых чатах — гэта сур’ёзнае крымінальнае злачынства.

«Артыкул дастаткова сур’ёзны, я не буду яго агучваць сёння для захавання таямніцы следства, але да 15 гадоў пазбаўлення волі. І ў любым выпадку хачу падкрэсліць, што сітуацыя застаецца досыць стабільнай», — заявіў прадстаўнік Генпракуратуры.

Ён таксама прыгразіў адказнасцю тым, хто хоча «арганізаваць незаконныя масавыя мерапрыемствы: мітынгі, шэсці, дэманстрацыі і да таго падобнае».