На Гомельшчыне чыноўнікі запатрабавалі адключыць тэлевізары ў арганізацыях і прадпрыемствах ад інтэрнэту. Пра што гэта можа сведчыць
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Райвыканкамы рассылаюць у падведамныя ўстановы Гомельскай вобласці ўказанні, звязаныя з працай экранаў у арганізацыях і на прадпрыемствах. Як даведаўся «Флагшток», ідэолагі паставілі задачу забяспечыць працу тэлевізараў, інфармацыйных панэляў і іншых падобных электронных прыладаў без іх падключэння да інтэрнэту.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Патрабаванне перавесці экраны ў аўтаномны рэжым можа сведчыць пра боязь уладаў, што паўторыцца сітуацыя, калі ў другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны, 24 лютага, у мінскім метро трансляваўся зварот Святланы Ціханоўскай. Тады сістэма рэкламных экранаў была ўзламаная з-за мяжы праз інтэрнэт.

Гэтае патрабаванне ідэолагаў з’явілася незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў, якія ёсць фармальнай працэдурай пераабрання Аляксандра Лукашэнкі. У перыяд кампаніі ўлады баяцца любой праявы нязгоды з дзеяннямі рэжыму.

Такім чынам чыноўнікі на месцах могуць перастрахоўвацца пасля заявы Лукашэнкі пра тое, што ў выпадку неабходнасці ён дасць указанне адключыць у Беларусі інтэрнэт.

Акрамя забяспечання аўтаномнай працы экранаў ідэолагі таксама запатрабавалі правесці мадэрацыю кантэнту, які транслюецца ў арганізацыях і на прадпрыемствах.