Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па справе стэндап-коміка Вячаслава Камісаранкі, абвінавачанага па трох артыкулах КК, паведаміла дзяржагенцтва БЕЛТА.

Справа разглядалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці — то-бок без удзелу абвінавачанага.
Суд пастанавіў прызнаць Вячаслава Камісаранку вінаватым паводле наступных артыкулаў КК:
- ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Аляксандра Лукашэнку);
- ч. 1 арт. 368 (Абраза Аляксандра Лукашэнкі);
Па сукупнасці «злачынстваў» шляхам частковага складання пакаранняў суд прызначыў коміку шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Нагадаем, Слава Камісаранка жыве за мяжой. Ён вядомы беларускі стэндапер. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Камісарэнка не раз выказваўся пра іх фальсіфікацыю і асуджаў гвалт з боку сілавікоў супраць пратэстоўцаў. У сваіх выступах ён парадыяваў Аляксандра Лукашэнку і называў яго «чык-чырыкам».