Украінскія войскі з боем увайшлі ў Рабоціна пасля 1,5 года акупацыі. Байцы паказалі эвакуацыю жыхароў на БМП Bradley
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Украінскае контрнаступленне прасоўваецца. Раніцай 22 жніўня байцы 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ з боем увайшлі ў вёску Рабоціна, што знаходзіцца недалёка ад Такмака ў Запарожскай вобласці Украіны, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Бойцы ВСУ вошли в Работино 22 августа 2023 года. Фото:
Байцы УСУ зайшлі ў Рабоціна 22 жніўня 2023 года. Фота: 47-я асобная механізаваная брыгада УСУ

Вёска знаходзілася пад расійскай акупацыяй з сакавіка 2022 года.

«Два месяцы лютых баёў — і байцы нашай брыгады пры падтрымцы іншых падраздзяленняў прарвалі шматэшаланаваную лінію абароны акупантаў», — заявілі ў 47-й брыгадзе.

Цяпер у частцы вёскі працягваюцца баі, УСУ замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, расійскія войскі бесперапынна вядуць абстрэл Рабоціна з артылерыі.

Байцы брыгады арганізавалі эвакуацыю мясцовых жыхароў. Іх вывозілі на БМП Bradley, якая вытрымлівае падрывы на мінах і непасрэдныя траплянні з артылерыі.

Бойцы ВСУ вошли в Работино 22 августа 2023 года. Фото:
Байцы УСУ зайшлі ў Рабоціна 22 жніўня 2023 года. Фота: 47-я асобная механізаваная брыгада УСУ
Бойцы ВСУ вошли в Работино 22 августа 2023 года. Фото:
Байцы УСУ зайшлі ў Рабоціна 22 жніўня 2023 года. Фота: 47-я асобная механізаваная брыгада УСУ

«Паўтара года чакалі УСУ. Мы пахапалі рэчы, дакументы і беглі, па дарозе тыя пакеты выкідаючы, бо жыццё даражэйшае за ўсё. А потым гэтыя хлопцы вывезлі нас на „танку“», — кажуць жыхары. Яны ўжо ў бяспецы і змаглі патэлефанаваць родным.

Тым часам у Расіі пацвердзілі, што УСУ ўвайшлі ў Рабоціна, але сцвярджаюць, што тыя далёка не прасунуліся.

«Расійскія вайскоўцы выбілі ўкраінскія войскі з цэнтра вёскі. Цяпер ідуць цяжкія баі, УСУ знаходзяцца на паўночных ускраінах вёскі», — заявіў чалец акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў РІА «Новости».