Трамп заявіў пра паразу Пуціна ва Украіне і гатоўнасць Зяленскага заключыць мір
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну неабходна рыхтавацца да завяршэння вайны ва Украіне, бо ён страціў зашмат людзей і «прайграў», заявіў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у каментары New York Post.

Дональд Трамп и Владимир Зеленский на встрече в Париже 7 декабря 2024 года. Фото: пресс-служба президента Украины
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі на сустрэчы ў Парыжы 7 снежня 2024 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Пуцін мусіць думаць, што прыйшоў час [скончыць вайну], бо ён прайграў. Калі вы страчваеце 700 тысяч чалавек, прыйшоў час. Гэта не скончыцца, пакуль не наступіць мір», — сказаў Трамп.

Паводле яго словаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама хоча завяршыць вайну і заключыць мір.

«Гэта нешта новае. Ён хоча спынення агню», — сказаў Трамп. На яго думку, пазіцыя Кіева — «важны крок наперад». Аднак ён адзначыў, што не гаварыў з Зяленскім пра дэталі.

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі «загразлі ў гэтай жудаснай вайне, якая ніколі не мусіла адбыцца». «Я распрацоўваю канцэпцыю таго, як пакласці канец гэтай недарэчнай вайне», — дадаў ён, але не прывёў ніякіх падрабязнасцяў.

За некалькі дзён да гэтага Дональд Трамп правёў перамовы з Уладзімірам Зяленскім у Парыжы і ў выніку назваў гутарку «добрай і плённай».

Пры гэтым Зяленскі пасля сустрэчы з Трампам выключыў, што вайна завершыцца «проста паперкай і некалькімі подпісамі».