Лукашэнка расказаў, чаго баіцца ўсё сваё прэзідэнцкае жыццё. Прапагандысты, здаецца, робяць усё наадварот
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

«Важдзізму» ў Беларусі быць не мусіць, а дыктатуры няма і быць не можа, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада на сустрэчы са студэнтамі ВНУ.

На встрече со студентами вузов гуманитарного профиля. 22 ноября 2024 года, Минск. Фото: president.gov.by
На сустрэчы са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю. 22 лістапада 2024 года, Мінск. Фота: president.gov.by

— «Важдзізму» быць не мусіць. Гэта тое, чаго я баюся ўсё сваё прэзідэнцкае жыццё, — заявіў палітык.

Ён таксама дадаў, што «ніякай дыктатуры» ў Беларусі «няма і быць не можа».

— Бо для таго, каб быць дыктатарам, у цябе павінныя быць рычагі дыктатуры. А якія ў мяне рычагі? Гэта амерыканцы прыдумалі: дыктатар, дыктатар! Як я магу дыктаваць Амерыцы? Сёння Трамп і Байдэн не могуць дыктаваць. У нас што, самая моцная эканоміка? Не, — сказаў Лукашэнка.

Адзначым, што заявы палітыка супярэчаць таму, што гадамі робяць яго прапагандысты. Падрабязна пра тое, як фармуецца культ асобы Лукашэнкі ў сучаснай Беларусі, мы пісалі тут. Што да дыктатуры, то тут прыкладаў яшчэ больш.

Так, напрыклад, на праўладным канцэрце да Дня адзінства 17 верасня выканалі «Баладу пра дыктатара», напісаную ў гонар Лукашэнкі. Акрамя таго, сярод «мерчу Першага» ёсць майка з цытатай палітыка: «Я ж дыктатар. Мне цяжка разумець дэмакратыю». Гэтую фразу Лукашэнка вымавіў у сваім штогадовым пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў 2022 годзе.

Нічога страшнага ў выкарыстанні слова «дыктатура» ў дачыненні да Беларусі не бачыў палітык і ў 2020 годзе падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа.

— Дыктатура — гэта кепска, а калі за ноч вырашылі цяжкую праблему, дыктатура — добра, — заявіў Лукашэнка.

У 2019 годзе прэс-сакратарка палітыка Наталля Эйсмант у інтэрв'ю прапагандысцкаму тэлеканалу АНТ наогул заявіла, што «дыктатура — гэта ўжо наш брэнд».

Чытайце таксама